Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 красавіка: пахаваньне Ніла Гілевіча, 40 гадоў Apple


Belarus - Belarus writer Nil Hilevich, Minsk, 27 August 2014
Belarus - Belarus writer Nil Hilevich, Minsk, 27 August 2014

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Разьвітаньне з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам пройдзе ў Сьвята -Петрапаўлаўскім саборы ў Менску (вул. Ракаўская, 4, ад 11 да13 гадзіны. У 13 пачнецца паніхіда.) Ніл Гілевіч будзе пахаваны на Кальварыйскіх могілках у сталіцы.

У Менску будзе знаходзіцца дэлегацыя МЗС Швэцыі, якая сустрэнецца зь міністрам Уладзімірам Макеем і яго намесьніцай Аленай Купчыной.

У клюбе RE:PUBLIC адбудзецца дабрачынны канцэрт «Сваё кіно», дзе папулярныя музыкі будуць граць ў падтрымку незалежнага кінапраекту пра жыцьцё інвалідаў. ( Менск, Прытыцкага, 62, пачатак а 19-й).

Літаратурны музэй Максіма Багдановіча запрашае на імпрэзу «Старонка лепшая ў штодзёньніку жыцьця...» у межах сьвяткаваньня 125-годзьдзя зь дня нараджэньня паэта і 35-годзьдзя зь дня заснаваньня яго музэя. (Менск, Багдановіча, 7а, пачатак а 17-й).

У гісторыі:

1557 — Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзеньня зямельнай рэформы ў ВКЛ.

1579 — заснаваны Віленскі ўнівэрсытэт.

1778 — бізнэсовец Олівэр Полак прыдумаў знак даляра — ^$.

1939 — паразай рэспубліканцаў скончылася грамадзянская вайна ў Гішпаніі.

1946 — У Ватэнштэце (Нямеччына) выйшаў першы нумар часопіса «Шляхам жыцьця», рэдактарам якога быў Хведар Ільяшэвіч.

1948 — Савецкі Саюз пачаў наземную блякаду Заходняга Бэрліну.

1976 — Стыў Джобс, Стыў Возьняк і Роналд Ўэйн заснавалі кампанію Apple Inc.

1992 — пачалася Басьнійская вайна.

2001 — у Бялградзе арыштаваны былі кіраўнік Югаславіі Слабадан Мілошавіч.

2004 — кампанія Google запусьціла свой паштовы сэрвіс Gmail.

2009 — Альбанія і Харватыя далучыліся да НАТО.

У гэты дзень нарадзіліся:

1809 — Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік.

1815 — Ота фон Бісмарк, канцлер Нямеччыны.

1873 — Сяргей Рахманінаў, расейскі кампазытар, піяніст і дырыжор.

1877 — Васіль Захарка, старшыня Рады БНР у эміграцыі ў 1928-1943 гадах.

1901 — Сяргей Пясецкі, беларускі пісьменьнік.

1929 — Мілан Кундэра, чэскі пісьменьнік.

1940 — Уладзімер Басалыга, беларускі графік.

1947 — Алесь Жук, беларускі пісьменьнік.

Цытата:

Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты — мой, я — твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы — як чароўны лек.

За хлеб, што ем, за песьні, што сьпяваю,
За шчасьце звацца іменем тваім —
Паклон, паклон табе, мой родны краю!
Ты — мой, я — твой: усюды і ва ўсім!

Ніл Гілевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG