Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Зьмітра Дашкевіча міліцыянт цікавіўся дапамогай беларускім салдатам, якія ваююць ва Ўкраіне


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Увечары 30 сакавіка дахаты да лідэра Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча прыйшоў старшы ўчастковы, каб узяць тлумачэньні пра збор дапамогі беларусам, якія ваююць за Ўкраіну.

Увечары 30 сакавіка дахаты да лідэра Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча прыйшоў старшы ўчастковы, каб узяць тлумачэньні пра збор дапамогі беларусам, якія ваююць за Ўкраіну.

«Участковаму, відаць, далі такую ўстаноўку, разумеючы, што сам я нікуды не пайду. А цягнуць мяне гвалтам — можа, пакуль яшчэ няма такой разнарадкі. Таму ён прыйшоў пытацца», — сказаў Зьміцер Дашкевіч карэспандэнту Свабоды.

Зьміцер Дашкевіч заявіў міліцыянту, што не зьбіраецца даваць ніякіх тлумачэньняў і паказаньняў.

«Ён пачаў пытацца, колькі было сабрана, колькі я асабіста даў на гэтую справу, а дзе гэта адбывалася, ці будуць яшчэ нейкія мерапрыемствы. Я сказаў, што юрыдычна нічога тлумачыць не зьбіраюся. І ён праз пару хвілін запісаў, што я не зьбіраюся даваць ніякіх паказаньняў. Я ўбачыў, што ён гартае раздрукоўкі з розных сайтаў, нешта там падкрэсьлена маркерамі. Я кажу, што ў вас жа ўсё раздрукавана, чытайце. Я думаў, што гэта проста нейкі выпадак. Але, зважаючы, што сёньня зьявілася інфармацыя пра ператрус у Эдуарда Лобава, нейкія крымінальныя справы, — відавочна, што актывізаваліся прарасейскія сілы ў пракуратуры, МУС. Бо ўчастковы мне сказаў, што на запыт пракуратуры праходзіць гэтая праверка», — распавёў Зьміцер Дашкевіч.

У Менску 24 студзеня прайшоў дабрачынны маратон «Дапамажы беларускаму салдату».

Акцыя была арганізаваная з ініцыятывы сябра сойму Міжнароднага грамадзкага абʼяднаньня «Малады фронт» (зарэгістравана ў Чэхіі) Зьмітра Дашкевіча для збору дапамогі ўдзельнікам баявых дзеяньняў у Данбасе на баку Кіева.

XS
SM
MD
LG