Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр вугорскі пісьменьнік, нобэлеўскі ляўрэат Імрэ Кэртэс


Многія кнігі Кэртэса, былога вязьня Асьвенцыма, аўтабіяграфічныя.

У Будапэшце памёр вугорскі празаік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Імрэ Кэртэс. Яму было 86 гадоў.

Імрэ Кэртэс нарадзіўся ў 1929 годзе ў Будапэшце ў сям’і вугорскіх габрэяў. Прайшоў нацысцкія канцлягеры, у прыватнасьці Асьвенцым. Пасьля вызваленьня працаваў журналістам, аднак камуністычныя ўлады Вугоршчыны вымусілі яго пакінуць газэту. Некаторы час Кэртэс быў рабочым на заводзе, затым зарабляў перакладамі зь нямецкай мовы і стварэньнем лібрэта для м’юзыклаў.

Першы раман Кэртэс апублікаваў у 1975-м. Шырокая вядомасьць да яго прыйшла толькі пасьля ўсталяваньня ў Вугоршчыне дэмакратыі ў канцы 1980-х. Сярод яго кніг: «Безь лёсу» «Кадыш па ненароджанаму дзіцяці», «Фіяска», «Англійскі сьцяг», «Сьледапыт», «Мова ў выгнаньні» і іншыя. Многія творы Кэртэса аўтабіяграфічныя і прысьвечаныя, у прыватнасьці, тэме Галакосту.

У 2002 годзе Кэртэс стаў першым вугорскім ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. «Творы Кэртэса, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні аб прэміі, — зрабілі важкі ўнёсак у дыскусію з нагоды эўрапейскай гісторыі ў ХХ стагодзьдзі».

XS
SM
MD
LG