Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнік ЗША: санкцыі могуць адбіцца на статусе даляра


Міністар фінансаў ЗША Джэк Лью.
Міністар фінансаў ЗША Джэк Лью.

Міністар фінансаў ЗША заявіў, што празьмернае ўжываньне эканамічных санкцый здольнае нашкодзіць эканоміцы ЗША і можа прывесьці да таго, што іншыя краіны перастануць спадзявацца на даляр у якасьці сусьветнай рэзэрвовай валюты.

Санкцыі, уведзеныя адміністрацыяй прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, дзейнічаюць у дачыненьні да Расеі, Беларусі, Паўночнай Карэі, некаторых іншых краінаў, а таксама шэрагу арганізацый, зьвязаных з тэрарызмам і кантрабандай наркотыкаў. Кіраўнік міністэрства фінансаў ЗША Джэк Лью сказаў, што санкцыі не павінны ўжывацца «легкадумна» і што іх прымяненьне павінна быць «стратэгічным» і «ўзважаным».

«Мы павінны ўсьведамляць тое, што празьмернае ўжываньне санкцый здольнае падарваць нашу лідэрскую пазыцыю ў сусьветнай эканоміцы, як і эфэктыўнасьць саміх гэтых санкцый», — сказаў Лью ў Фондзе Карнэгі за міжнародны мір. Тое, што ён назваў «празьмерным ужываньнем санкцый», паводле яго, можа прывесьці да таго, што кампаніі будуць вымушаныя пазьбягаць Злучаных Штатаў і іх фінансавай сыстэмы, што можа адбіцца на статусе даляра ў якасьці сусьветнай рэзэрвовай валюты.

«Калі замежныя юрысдыкцыі і кампаніі палічаць, што мы станем прымяняць санкцыі без дастатковых падставаў альбо па неадпаведных прычынах, у прыватнасьці, другасныя санкцыі, то нам ня варта зьдзіўляцца, калі яны стануць пазьбягаць вядзеньня бізнэсу ў Злучаных Штатах у далярах», — сказаў Джэк Лью.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG