Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі прызнаў лідэра Сэрбскай радыкальнай партыі Ваіслава Шэшэля невінаватым па ўсіх пунктах абвінавачваньня, паведамляе ВВС.

«Шэшэль цяпер зьяўляецца свабодным чалавекам», — пастанавіў старшыня суду Жан-Клёд Антанэці.

Ваіслаў Шэшэль быў абвінавачаны ў злачынствах супраць харватаў і мусульман у пачатку 90-х у 2003 годзе, пракуроры патрабавалі для яго 28 гадоў турмы. Сам ён заўсёды адмаўляў ўдзел у зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў у Харватыі і Босьніі са жніўня 1991 году па верасень 1993 году.

Летась міжнародны трыбунал адклікаў сваё рашэньне аб яго вызваленьні.

​Шэшэль знаходзіўся пад вартай зь 2003 году, калі ён сам здаўся Гааскаму трыбуналу. Працэс па ягонай справе пачаўся ў 2007 годзе. Ён быў часова вызвалены трыбуналам, бо меў патрэбу ў лячэньні ад анкалягічнай хваробы.

XS
SM
MD
LG