Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча зьнясе 500 помнікаў часоў сацыялізму


Бюст генэрала Чырвонай Арміі Івана Чарняхоўскага

Бюст генэрала Чырвонай Арміі Івана Чарняхоўскага

Існаваньне гэтых помнікаў называюць «вынікам незавершанасьці ператварэньняў 90-х гадоў».

Савецкія помнікі, якія сымбалізуюць дамінаваньне камуністычнай сыстэмы над Польшчай, павінны быць зьнішчаныя, сказаў у інтэрвію Onet.pl кіраўнік Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы Лукаш Камінскі. Гаворка вядзецца пра паўтысячы помнікаў па ўсёй краіне. Інстытут будзе стымуляваць мясцовыя ўлады самастойна пачаць зносіць помнікі — яшчэ да таго, як знос будзе прапісаны ў законах.

«Тое, што яны яшчэ стаяць, ёсьць вынікам незавершанасьці ператварэньняў у Польшчы з пачатку 90-х гадоў. То была фатальная памылка, якая на працягу многіх гадоў дае паліва для прапаганды і правакацыяў, накіраваных супраць нашай Радзімы», — сказаў Камінскі.

Вялікая доля помнікаў, як сьцьвярджаецца, пастаўленая савецкай Чырвонай Арміі, а ня ў памяць пра дзеяньні палякаў.

Акрамя такіх, ёсьць і помнікі над месцамі пахаваньня савецкіх салдатаў — такія помнікі зьнішчаныя ня будуць. Пляны наконт зносу тычацца толькі публічных помнікаў, а не надмагільных.

XS
SM
MD
LG