Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прапанаваў Расеі абмеркаваць скарачэньне ядзерных арсэналаў


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў да заключэньня новай дамовы паміж ЗША і Расеяй аб далейшым скарачэньні іх ядзерных арсэналаў, а таксама да выпрацоўкі міжнароднага пагадненьня аб спыненьні вытворчасьці матэрыялаў для ядзернай зброі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў да заключэньня новай дамовы паміж ЗША і Расеяй аб далейшым скарачэньні іх ядзерных арсэналаў, а таксама да выпрацоўкі міжнароднага пагадненьня аб спыненьні вытворчасьці матэрыялаў для ядзернай зброі.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», прэзыдэнт ЗША вылучыў такія прапановы ў сваім артыкуле ў Washington Post, прымеркаваным да саміту па ядзернай бясьпецы, падчас якога больш за 50 сусьветных лідэраў абмяркуюць, як прадухіліць трапляньне ядзернай зброі ў рукі тэрарыстаў.

«Злучаныя Штаты і Расея, на якія ў сукупнасьці прыпадае больш за 90 працэнтаў ад агульнай колькасьці ядзернай зброі ў сьвеце, павінны абмеркаваць далейшае скарачэньне сваіх ядзерных арсэналаў», — напісаў Абама.

Ён таксама зноў зьвярнуўся да Масквы з заклікам цалкам выконваць абавязацельствы па Дамове аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасьці, якія Расея, па словах ЗША, парушае.

Аднак, закрануўшы больш глябальныя праблемы, зь якімі сутыкаецца сьвет, Абама выказаў сумневы ў карыснасьці буйных ядзерных арсэналаў у сучасным сьвеце.

Абама заклікаў сусьветную супольнасьць захоўваць адзінства ў сьвятле нядаўняга ядзернага выпрабаваньня і ракетных запускаў у КНДР.

«Дадатковыя санкцыі, уведзеныя нядаўна супраць Пхэньяна Радай бясьпекі ААН, дэманструюць, што любое парушэньне пацягне за сабой наступствы, — падкрэсьліў прэзыдэнт. — Злучаныя Штаты працягнуць працаваць з саюзьнікамі і партнэрамі ў напрамку поўнай і пацьвярджанай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава мірным шляхам».

Ядзерны саміт стартуе ў Вашынгтоне ў чацьвер. Праграма саміту ўпершыню будзе ўключаць спэцыяльнае пасяджэньне, прысьвечанае прадухіленьню трапляньня ядзерных матэрыялаў у рукі тэрарыстычных груповак, падобных «Ісламскай дзяржаве».

Расея адмовілася ад удзелу ў форуме, заявіўшы, што саміты ўжо адыгралі сваю ролю.

XS
SM
MD
LG