Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гаазе агучаць вырак сэрбскаму шавіністу Шэшэлю

Ваіслаў Шэшэль вітае прыхільнікаў з балькону будынка Сэрбскай радыкальнай партыі, Бялград, 12 лістапада 2014 году
Ваіслаў Шэшэль вітае прыхільнікаў з балькону будынка Сэрбскай радыкальнай партыі, Бялград, 12 лістапада 2014 году

Міжнародны крымінальны трыбунал па былой Югаславіі 31 сакавіка абвесьціць прысуд па справе 61-гадовага сэрбскага ўльтранацыяналіста Ваіслава Шэшэля, які абвінавачваецца ў распальваньні этнічных чыстак падчас балканскіх войнаў 1990-х гадоў.

Сам Шэшэль ня будзе прысутнічаць на абвяшчэньні прысуду. Ён быў вызвалены ў 2014 годзе пасьля таго, як лекары паставілі яму дыягназ «рак у тэрмінальнай стадыі». З тых часоў ён стаў актыўным удзельнікам сэрбскага палітычнага жыцьця, хаця рашэньне суду гэта яму забараняла.

Гааскі трыбунал часова адпусьціў Шэшэля на лячэньне ў Сэрбію пры ўмове, што там ён ня будзе кантактаваць з ахвярамі і сьведкамі па ягонай справе, ня будзе аказваць на іх ціск і будзе абавязаны вярнуцца да трыбуналу па яго першым патрабаваньні.

Шэшэля, які быў намесьнікам прэм’ер-міністра падчас праўленьня Слабадана Мілошавіча, абвінавачваюць па трох пунктах у злачынствах супраць чалавечнасьці і па шасьці пунктах — у ваенных злачынствах за распальваньне этнічных чыстак у Харватыі, Босьніі і сэрбскай правінцыі Ваяводзіна.

Шэшэль знаходзіўся пад вартай зь 2003 году, калі ён сам здаўся Гааскаму трыбуналу. Працэс па ягонай справе пачаўся ў 2007 годзе.

Шэшэль адхіляе ўсе абвінавачаньні. У выпадку прызнаньня вінаватым яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG