Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС Брытаніі лічыць паводзіны Расеі «пагрозай і выклікам»


Філіп Хэманд

Філіп Хэманд

Міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Філіп Хэманд заявіў, што паводзіны Расеі на сусьветнай арэне ўяўляюць сабой «пагрозу і выклік».

Расея ігнаруе агульнапрынятыя нормы паводзінаў і парушае правілы, якія склаліся ў сыстэме міжнародных адносінаў, адзначыў міністар, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Грузіі.

Хэманд заявіў, што Брытанія працягне выступаць за аднаўленьне тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі і адзначыў, што пытаньне статусу непрызнаных рэспублік Абхазія і Паўднёвая Асэтыя па-ранейшаму застаецца нявырашаным.

Філіп Хэманд паўтарыў пазыцыю Лёндана, згодна зь якой «такія краіны, як Грузія, павінны мець магчымасьць выбіраць сваю будучыню самі, бяз вонкавага ўплыву».

Расея прызнае незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, якія адкалоліся ад Грузіі пасьля ўзброенага канфлікту ў 2008 годзе. Тбілісі лічыць іх акупаванымі.

XS
SM
MD
LG