Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большая частка расейскага кантынгенту застаецца ў Сырыі


Расейскія самалёты СУ-25 на ваеннай базе Хмэймім у Сырыі

Расейскія самалёты СУ-25 на ваеннай базе Хмэймім у Сырыі

Большая частка расейскага вайсковага кантынгенту не была выведзеная з Сырыі, расейскія самалёты і танкі працягваюць удзел у баявых дзеяньнях у гэтай краіне, — паведамляюць амэрыканскія СМІ.

Расея, насуперак сваім заявам, не вярнула на расейскія вайсковыя базы большую частку ваенных самалётаў, якія прымалі ўдзел у паветранай кампаніі ў Сырыі, паведамілі ў сераду тэлекампаніі ABC амэрыканскія афіцыйныя прадстаўнікі.

Да абвяшчэньня аб вывадзе расейскага кантынгенту на базе побач з горадам Латакія базаваліся 42 расейскія штурмавікі і бамбавікі. Цяпер там можа знаходзіцца 28 самалётаў. У Сырыі застаюцца ўсе 18 верталётаў, адпраўленых у краіну. Частка зь іх працягвае ўдзельнічаць у паветраным прыкрыцьці урадавых сіл. Расейскія танкі і артылерыя працягваюць надаваць падтрымку сырыйскай арміі. Расейская авіяцыя і артылерыя згулялі ключавую ролю ў пасьпяховым штурме сырыйскай арміяй горада Пальміра. Адначасова, расейскія ваенныя караблі працягваюць дастаўляць у Сырыю ваеннае абсталяваньне.

Маштабная прысутнасьць расейскай арміі ў Сырыі, якая працягваецца паводле суразмоўцаў тэлекампаніі ABC, прымушае задаваць пытаньні адносна намераў Масквы захаваць доўгачасовую вайсковую прысутнасьць на сырыйскай тэрыторыі.

У адказ на пытаньне аб тым, ці зьяўляецца расейская дапамога сырыйскай арміі ў бітве за Пальміру пазытыўным крокам, міністар абароны ЗША Эш Картэр заявіў, што Вашынгтон чакае ад Масквы садзейнічаньня ў разьвіцьці мірнага працэсу.

«У іх ёсьць унікальны ўплыў у Сырыі ў сілу іх адносінаў з сырыйскім рэжымам. І гэты ўплыў неабходны для спыненьня грамадзянскай вайны», — заявіў міністар.

XS
SM
MD
LG