Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 31 сакавіка: студэнты гуляюць у ААН, скарбы Радзівілаў у Міры


Жыгімонт Аўгуст і Барбара Радзівіл. Выстава "Славутыя асобы Беларусі", Ляілея і Валянцін Варэца

Жыгімонт Аўгуст і Барбара Радзівіл. Выстава "Славутыя асобы Беларусі", Ляілея і Валянцін Варэца

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі на чале з Анатолем Лябедзькам будуць раздаваць улёткі ля прахадной МТЗ (прыблізна а 15:20, Менск, Даўгабродзкая, 29).

На факультэце міжнародных адносін БДУ пройдзе ролевая гульня «Мадэль ААН». Яе ўдзельнікі будуць спрабаваць сябе у ролях чальцоў такіх органаў ААН як Рада бясьпекі ці Рада пра правах чалавека. (Менск, Ленінградзкая, 20, пачатак а10-й).

У Мірскім замку — адкрыцьцё выставы «Скарбы князёў Радзівілаў».

У Палацы спорту — пачынаюцца спаборніцтвы па сучасных танцах, зьбіраюцца прадстаўнікі 12 краін. (пачатак а 9-й).

У Гомелі — вечар расейскай культуры, прысьвечаны «Дню яднаньня народаў Беларусі і Расеі». У праграме расейскія кухня, жывапіс, творы народных майстроў, выступ ансамбля «Калінка» і фальклёрнага гурту «Калінушка» з Новазыбкава. (Гарадзкі цэнтар культуры, пачатак а 17-й).

Заключная адкрытая «лекцыя з гітарай» Андрэя Хадановіча пройдзе ў Літаратурным музэі Петруся Броўкі. Тэма пятага вечара «Сьпявак быў сам па сабе: Гензбур, Высоцкі, Качмарскі». ( Менск, К. Маркса, 30, кв.4, пачатак а 19-й).

У гісторыі

1391 — Гародня атрымала магдэбурскае права.

1889 — у Парыжы афіцыйна адкрылася Эйфэлева вежа.


1980 — Леаніду Брэжневу ўручылі Ленінскую прэмію па літаратуры за кнігі ўспамінаў «Малая зямля» і «Адраджэньне».

1991— на рэфэрэндуме ў Грузіі 90% насельніцтва прагаласавала за незалежнасьць.

1999 — выйшаў у сьвет адзін з найбольш вядомых навукова-фантастычных фільмаў — «Матрыца».

2011— Пракуратура накіравала ў Менcкі гарадзкі суд крымінальную справу ў дачыненьні да экс-кандыдатаў на прэзыдэнта, палітвязьняў Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса.

У гэты дзень нарадзіліся:

1685 — Ёган Сэбасьцьян Бах, нямецкі кампазытар

1949 — Зьміцер Санько, беларускі біёляг, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

1962 — Міхал Вівэг, чэскі пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:

1727 — Ісак Ньютан, ангельскі фізык, матэматык і астраном, аўтар фундамэнтальнай працы «Матэматычныя пачаткі натуральнай філязофіі», у якой апісаў закон сусьветнага прыцягненьня і так званыя Законы Ньютана, якія заклалі асновы клясычнай мэханікі.

1969 — Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар і музыколяг, дзяяч беларускага руху ў эміграцыі. На лібрэта Натальлі Арсеньневай напісаў дзьве опэры: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «Ўсяслаў Чарадзей».

Цытата

Хлопчык пытаецца: «Тата, Ленін добры? — Добры. А Сталін дрэнны? — Дрэнны. — А Брэжнеў? — Не прыставай. Памрэ, даведаесься».

Анэкдот савецкай пары.

XS
SM
MD
LG