Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гранічна шчырая споведзь» Валянціны Аксак. Фотагалерэя


Валянціна Аксак на прэзэнтацыі

Валянціна Аксак на прэзэнтацыі

Сёньня ў прасторы «Кніжная шафа» ў Менску паэтка Валянціна Аксак прэзэнтавала сваю шостую кнігу вершаў «Дзікая сьліва».

У вечарыне прынялі ўдзел філёзаф і літаратар Валянцін Акудовіч, празаік і Старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» Барыс Пятровіч ды гурт «У нескладовае».

Барыс Пятровіч

Барыс Пятровіч

Гурт "У нескладовае"

Гурт "У нескладовае"

Як піша крытык Наста Грышчук: «Для прачытаньня „Дзікай слівы“ амаль не патрэбны культурны багаж, безь якога не пушчаюць на борт постмадэрнізму. Адзінае, што трэба, — час. Удумлівасьць.»

«Акром гранічна шчырай споведзі жанчыны, „Дзікая сьліва“ разгортвае яшчэ і ўзаемадачыненьні пакаленьняў. Паэтэса не прыўкрашвае рэчаіснасьць — але і не драматызуе, і калі радок усё ж адбіваецца болем, значыць, ён сапраўды непазьбежны . Зь ім трэба зьмірыцца — як зрабіла гэта Валянціна Аксак, калі і не шчасьлівая, то безумоўна — мудрая.»

Валянцін Акудовіч

Валянцін Акудовіч

XS
SM
MD
LG