Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС пахваліўся вышыванкамі, якія пашылі ў турме


На выставе легпраму паказалі вышыванкі, якія пашылі ў беларускай турме. Сваю прадукцыю сярод іншых вытворцаў прадставіў і Дэпартамэнт выкананьня пакаранньяў МУС.

Зьняволеныя, што адбываюць пакараньне ў беларускіх турмах, напрыклад, шыюць кашулі з вышыванкай, а таксама форму для міліцыі, шаўроны, капелюшы, паведамляе Белсат.

38-я міжнародная выстава-кірмаш па аптовым продажы тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасьці «БелТЕКСлегпром Вясна» праходзіць з 29 па 31 сакавіка ў менскім выставачным павільёне НВЦ «БЕЛЭКСПА».

XS
SM
MD
LG