Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэтодыка «Фукусімы»: замарозка глебы і падземная сьцяна


АЭС Фукусіма

АЭС Фукусіма

Каб абмежаваць радыеактыўнае забруджваньне навакольля, апэратар аварыйнай японскай АЭС «Фукусіма-1» пабудуе падземную сьцяну.

Упраўленьне ядзернага рэгуляваньня Японіі дазволіла кампаніі-апэратару Фукусімы TEPCO пачаць замарожваньне глебы ў падмурку АЭС, каб прадухіліць прасочваньне і наступнае забруджваньне грунтовых вод. Пра гэта паведамляе ў сераду японскі тэлеканал NHK. Чакаецца, што з дапамогай гэтых мер удасца скараціць штодзённы аб’ём вады, што накопліваецца пад АЭС, з 400 за 50 тон. Працы па замарожваньні глебы павінны пачацца ў чацьвер, штучная падземная «сьцяна» павінна быць гатовая яшчэ праз 45 дзён.

У міністэрстве навакольнага асяродзьдзя Японіі паведамілі, што да 90% сьмецьця, якое застанецца пасьля ачысткі ад радыеактыўнага забруджваньня прэфэктуры Фукусіма, можа быць перапрацавана і пушчана зноў у вытворчасьць, у тым ліку на будаўніцтва дарог і хваляломаў. Аднак для гэтага сьмецьце павінна быць ачышчанае ад крыніц радыеактыўнасьці (у абломках павінна быць зафіксавана ня больш за 8 тыс. бэкэрэляў).

У сакавіку 2011 года на ўзьбярэжжы Японіі адбыўся землятрус, які выклікаў цунамі. Гіганцкая хваля абрынулася на АЭС «Фукусіма-1», што прывяло да самай маштабнай аварыі пасьля Чарнобылю.

XS
SM
MD
LG