Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Саўчанка для Пуціна — каштоўны дэпазыт»


Надзея Саўчанка ў судзе Растоўскай вобласьці. Студзень 2016 году.

Надзея Саўчанка ў судзе Растоўскай вобласьці. Студзень 2016 году.

Расейскія ўлады вядуць кансультацыі аб абмене асуджанай у Расеі ўкраінскай вайскоўкі Надзеі Саўчанкі на групу расейцаў, у тым ліку — Віктара Бута і Канстанціна Ярашэнку, якія адбываюць пакараньне ў ЗША. Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Раней прэзыдэнт Ўкраіны Пётр Парашэнка выказаў гатоўнасьць абмяняць Саўчанку на расейцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева, затрыманых у зоне спэцапэрацыі ў Данбасе. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў напярэдадні, што пакуль ніякія рашэньні адносна магчымага абмену Саўчанкі не прымаліся. У Вашынгтоне абверглі інфармацыю, што перамовы аб абмене Саўчанкі на Бута і Ярашэнку вядуцца.

Віктар Бут адбывае 25-гадовы тэрмін у турме ў ЗША за спробу змовы з мэтай забойства амэрыканскіх грамадзян шляхам продажу зброі калюмбійскім паўстанцам з групоўкі FARC. Канстанцін Ярашэнка прысуджаны амэрыканскім судом да 20 гадоў турмы за спробу даставіць буйную партыю какаіну ў ЗША.

Адвакат Надзеі Саўчанкі Марк Фейгін у інтэрвію Радыё Свабода падкрэсьліў, што для яго галоўнае — каб яго падабаронная апынулася на волі:

— Вы ведалі аб кансультацыях з нагоды магчымасьці абмену Саўчанкі на Бута і Ярашэнка?

Віктар Бут у судзе Бангкоку, 2010 год.

Віктар Бут у судзе Бангкоку, 2010 год.

— Не, ніякіх канкрэтных дадзеных у мяне ніколі не было, нягледзячы на мае зносіны з амэрыканскімі прадстаўнікамі. Я двойчы быў у ЗША, у Дзярждэпе, у Кангрэсе абмяркоўваў магчымасьць дапамогі з боку Злучаных Штатаў у вызваленьні Саўчанкі. Канкрэтных прозьвішчаў ніколі не гучала. Гэта па-першае. Па-другое, я і з боку тых, з кім меў зносіны, ніколі ня чуў пра такую магчымасьць. Цалкам можа быць, што гэта ўкід з боку Крамля, каб прапанаваць у публічнай прасторы такую схему. Я б не выключаў, што гэтая інфармацыя стала публічнай без папярэдняй дамоўленасьці. Але мне абсалютна ўсё роўна, на каго абмяняюць Саўчанку! Я, як адвакат, зацікаўлены, каб яна як мага хутчэй адправілася дадому. З майго пункту гледжаньня, сапраўды, лягічнай была прапанова Пятра Парашэнкі абмяняць Саўчанку на расейскіх вайскоўцаў Ярафеева і Аляксандрава. Ну, мяркуйце самі: яны патрапілі ў палон у пасёлку Шчасьце, гэта ў некалькіх кілямэтрах ад месца, дзе трапіла ў палон да батальёну «Зара» сама Саўчанка. Адны і тыя ж ваенныя дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны, у Данбасе. У выніку ваенных дзеяньняў трапляюць у палон тыя і іншыя.

Надзея Саўчанка перад прысудам. 22 сакавіка 2016 году

Надзея Саўчанка перад прысудам. 22 сакавіка 2016 году

Больш чым лягічна абмяняць Саўчанку на Ярафеева і Аляксандрава. Аднак, як я разумею, у Крамлі вялікага энтузіязму з нагоды гэтай публічнай прапановы Пятра Парашэнкі не заўважана. Мабыць, Крамлю значна цікавейшыя іншыя асобы, пра якія неназваная крыніца «Інтэрфаксу» заявіла. Як я мяркую, гэта Іваноў, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта, заявіў аб магчымасьці абмену на Бута і Ярашэнку і нейкі сьпіс неназваных асобаў, непублічны сьпіс. Мабыць, гэта супрацоўнікі расейскіх спэцслужбаў, якія ў ЗША таксама прыцягнуты да адказнасьці або нават асуджаныя. Я ў бліжэйшы час буду сустракацца з прадстаўнікамі ЗША, якія маюць дачыненьне да перамоваў, і паспрабую ў іх даведацца.

— Вы згадалі, што бывалі ў ЗША, зьвярталіся па падтрымку ў справе Саўчанкі. Адразу пасьля вынясеньня ёй прысуду вы сказалі, што калі б абарона Саўчанкі не зрабіла сьвядома гэты працэс публічным, дык, мяркуючы па ўсім, яе лёс выліўся б у гэтыя 22 гады ў турме, на якія яна зараз асуджаная расейскім судом. Але, як уяўляецца, падтрымка павінна была складацца з таго, што амэрыканскія афіцыйныя асобы аказвалі б ціск на Крэмль. І тут раптам узьнікае пытаньне аб абмене людзей, якiя ўтрымлiваюцца ў амэрыканскай турме. Наогул, хоць трохі юрыдычную працэдуру вы ўяўляеце, якая зрабіла б падобны абмен законным?

Марк Фейгін

Марк Фейгін

— Па-першае, розныя рэчы абмяркоўваліся, і розныя ідэі абмяркоўваліся. Яны абмяркоўваліся не публічна, але гэта ня значыць, што гучалі нейкія канкрэтныя прапановы: а вось давайце Саўчанку на Бута памяняем. Не, так ніколі гэта не гучала. Сапраўды, я настойваў на гэтай падтрымцы. Міжнародны ціск выліўся, дарэчы, у званок прэзыдэнта Абамы прэзыдэнту Пуціну з патрабаваньнем вызваліць Саўчанку. Гэта нямала для такіх людзей. Але ўкраінскія зьняволеныя ў Расеі — гэта ж не адна Саўчанка. Шмат адваротных прыкладаў, калі няма публічнасьці справы — і мы бачым, чым гэта заканчваецца. Гэта сканчаецца тэрмінам, і пра гэтых людзей не гавораць, гэтых людзей як быццам няма. Зразумела, гэтая тактыка публічнасьці ня ўсюды працуе. І сам чалавек павінен быць схільны да гэтага, гэта таксама вельмі важна. А справе Саўчанкі была наканаваная публічнасьць, і проста правільная артыкуляцыя — мая і маіх калегаў — яна дала той эфэкт, што справа Саўчанкі ня можа скончыцца нічым, акрамя як чымсьці па-за працэсуальнай працэдурай. Абмен ці нешта падобнае. Чаму? Таму што праблема ж уся не ў амэрыканцах, праблема не ў украінцах, а праблема ў крамлёўскім кіраўніцтве, канкрэтна ў Пуціне. Таму што ён успрымае Саўчанку як нейкі каштоўны дэпазыт, якім можна гандляваць, палітычны, вядома, дэпазыт. Якая законная працэдура можа быць? Ёсьць некалькі відаў працэдураў, якія, безумоўна, зьяўляюцца працэсуальна законнымі. Але магчымая іх рэалізацыя толькі пры пэўнай палітычнай волі. Нагадаю вам, у свой час была гучная гісторыя пра нелегалаў, там Чапман была сярод іх. Сярод гэтых амэрыканскіх нелегалаў — расейскіх супрацоўнікаў спэцслужбаў глыбока ўкаранёных — грамадзяне ЗША былі, у свой час туды адпраўленыя расейскімі спэцслужбамі. Ну, і Абама іх проста аддаў, хоць іх прыцягнулі да адказнасьці.

Ёсьць сакрэтныя ўказы, паводле якіх адбываюцца абмены шпіёнаў.


Ёсьць сакрэтныя ўказы, паводле якіх адбываюцца абмены шпіёнаў. Ёсьць працэдура памілаваньня ўзаемнага, каб забясьпечыць магчымасьць адпраўкі — адных туды, а іншых сюды. Ёсьць нейкія іншыя працэдуры, якія, скажам так, тэхнічна вырашальныя. У Расеі ўжо сапраўды, таму што Расея — гэта краіна, дзе калі нешта вельмі хочацца, то можна. Закон тут — гэта вельмі плястычная рэч. Мы ведаем прыклады, калі ў парушэньне закона людзей вызвалялі, калі хтосьці гэтага хоча. Прыклад Васільлевай: яна празь месяц знаходжаньня ў калёніі была вызваленая ўмоўна-датэрмінова, хоць ёсьць умова паводле Крымінальна-выканаўчага кодэксу, што трэба паўгода адбыць, каб падаць на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне ў калёніі. Ёсьць такая ўмова, такая норма. Але нічога, празь месяц яе спакойна вызвалілі! Вы бачылі дэманстрацыі пратэстаў з гэтай нагоды? Таму, калі моцна захочуць, то зробяць! Іншае пытаньне — наколькі эквівалентны абмен, наколькі палітычна магчыма ажыцьцявіць такі абмен. Гэта пакуль пытаньне перамоваў, мне здаецца. Проста так Саўчанку ніхто ня вызваліць.

Яўген Ярафееў і Аляксандар Аляксандраў

Яўген Ярафееў і Аляксандар Аляксандраў

— У прэсу прайшла інфармацыя, што Саўчанку зьбіраюцца абмяняць і на Бута, і на Ярашэнку. Адзін адбывае тэрмін за спробу змовы з мэтай забойства амэрыканскіх грамадзянаў шляхам продажу зброі калюмбійскім паўстанцам, другі — за спробу даставіць буйную партыю какаіну ў ЗША. Наколькі вам такі абмен ўяўляецца эквівалентным?

— Ды ён дакладна не эквівалентны! Праблема толькі ў гуманітарным аспэкце. Калі б ЗША пайшлі на гэта, яны б кіраваліся гуманітарнымі прынцыпамі, а ўлады ў Расеі, у Крамлі кіравалася б цынічнымі прынцыпамі палітычнага гандлю. Зразумела, гэта не раўнацэнна. Адны зыходзяць з выратаваньня жыцьця, а іншыя — з інтарэсаў. І гэта было заўсёды! Успомніце, як Кадафі аддаваў невінаватых баўгарскіх мядсёстраў. Там таксама, ведаеце, была не эквівалентная гісторыя. Але ў вялікай палітыцы падобнага роду паводзіны ўдараюць больш за ўсё, між іншым, па тых, хто кіруецца прагматычнымі інтарэсамі, а не гуманнымі прынцыпамі. Таму ў нейкім сэнсе, калі б такі абмен адбыўся, мне здаецца, што Расея б ад гэтага страціла больш, а Амэрыка куды менш, калі б аддала гэтых наркагандляра і гандляра зброяй. Гэта мой асабісты погляд, некалькі супярэчлівы. З аднаго боку, сапраўды, асобы, якія зьдзяйсьнялі злачынствы, супраць невінаватай Саўчанкі. А з другога, калі кіравацца гуманнымі прынцыпамі, як адвакат, я хачу, каб невінаваты чалавек не адбываў 22-гадовага пакараньня. Лепш выратаваць невінаватага коштам выпуску на волю вінаватага, чым наадварот, ахвяраваць жыцьцём невінаватага дзеля так званага трыюмфу справядлівасьці! Гэта ня я сказаў, гэта Дастаеўскі сказаў, — нагадвае Марк Фейгін.

XS
SM
MD
LG