Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры «інфармацыйнай атакі» на Пуціна — хросны бацька ягонай дачкі


У цэнтры так званай «інфармацыйнай атакі» на прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, як сьцьвярджаюць у Крамлі, стаіць віялянчэліст Сяргей Ралдугін.

У панядзелак аб тым, што нібыта рыхтуюцца інфармацыйныя закіды з-за мяжы супраць прэзыдэнта і яго атачэньня, распавёў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзьмітрый Пяскоў.

У сувязі з гэтым РБК апублікавала матэрыял, прысьвечаны сябру маладосьці расейскага лідэра, хроснаму бацьку яго старэйшай дачкі Марыі Сяргею Ралдугіну.

З Уладзімірам Пуціным музыку пазнаёміў яго старэйшы брат Яўген, які вучыўся разам з будучым прэзыдэнтам Расеі ў інстытуце КДБ. Сам Яўген Ралдугін прадстаўлены на афіцыйным сайце «Газпрому» як дырэктар прадстаўніцтва кампаніі ў Рызе.

Сяргей Ралдугін скончыў Ленінградзкую кансэрваторыю, выступаў на міжнародных конкурсах і ў Марыінскім тэатры. Затым быў рэктарам Санкт-Пецярбурскай кансэрваторыі, пры падтрымцы прэзыдэнта адкрыў у Пецярбургу Дом музыкі.

РБК адзначае мэцэнацкую дзейнасьць Ралдугіна: яго фонд возіць у Сочы адораных дзяцей. Дабрачынны праект «Сірыюс» для гэтага фонду, па словах Ралдугіна, прыдумаў сам кіраўнік расейскай дзяржавы.

Музыка ня толькі сябар Уладзіміра Пуціна, але і зьвязаны бізнэсам з многімі іншымі піцерскімі знаёмымі прэзыдэнта. Ён, у прыватнасьці, зьяўляецца акцыянэрам банку «Расея» разам з Генадзем Цімчанкам, Юрыем Кавальчуком і Мікалаем Шамалавым. Акрамя таго, Ралдугін удзельнічае ў мэдыя-бізнэсе і спартывым жыцьця Пецярбургу.

Якіх-небудзь згадак пра крымінал у дзейнасьці музыкі матэрыял РБК не ўтрымлівае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG