Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Касьцюкевіч сустрэўся з чытачамі ў піжаме


Сёньня ў Менску прайшла прэзэнтацыя новай кнігі Паўла Касьцюкевіча «Плян Бабарозы».

Як сказаў пісьменнік у інтэрв’ю Радыё Свабода: «Увогуле „Плян Бабарозы“ — гэта міні-гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай сям’і, якая ня хоча прызнаваць, што мае дачыненьне да Беларусі і імкнецца сфармаваць сваё асаблівае асяродзьдзе — са сваёй мовай, са сваімі сагамі, са сваімі межамі. Гэта гісторыя пра нібыта менскую сям’ю, якая насамрэч уяўляе зь сябе чатыры пакаленьні прыбышаў, якія прыехалі ў Менск зь беларускай правінцыі, з Галіцыі, з Карэліі, а таксама з Падмаскоўя. У кнізе — пра тое, як гэтым людзям тут усё муляе, і як яны тут жывуць. Таму я думаю, што кнігу з задавальненьнем прачытаюць тыя, хто ня ёсьць карэнным менчуком, хто прыехаў жыць у сталіцу».

Назва кнігі «Плян Бабарозы» сугучная з назвай пляну Нямеччыны па захопе СССР. Павал Касьцюкевіч кажа, што ў кнізе вядзецца гаворка пра «вялікія пляны па захопе чалавечага жыцьця».

Прэзэнтаваў кнігу аўтар ў піжаме ды на ложку.

Урыўкі з кнігі зачытвала Сьвятлана Бень
Урыўкі з кнігі зачытвала Сьвятлана Бень

Андрэй Хадановіч
Андрэй Хадановіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG