Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна спрасьціла прадстаўленьне грамадзянства замежнікам, што служаць у войску


Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Ўкраіны. Фота з Фэйсбуку.
Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Ўкраіны. Фота з Фэйсбуку.

Для іншаземцаў і асоб без грамадзянства, якія праходзяць ваенную службу ва Ўзброеных сілах Украіны, скарочаны тэрмін бесперапыннага пражываньня на законных падставах на тэрыторыі Ўкраіны з 5 да 3 гадоў.

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў закон, які спрашчае прадстаўленьне грамадзянства замежнікам, што служаць ва Ўкраіне ў войску.

28 студзеня Вярхоўная Рада прыняла закон аб прыняцьці ў грамадзянства Ўкраіны іншаземцаў і асоб без грамадзянства, якія праходзяць ваенную службу ва Ўзброеных сілах Украіны. У прыватнасьці, для іх быў скарочаны тэрмін бесперапыннага пражываньня на законных падставах на тэрыторыі Ўкраіны з 5 да 3 гадоў з моманту ўступленьня ў сілу кантракта аб праходжаньні ваеннай службы ва ўзброеных сілах.

Летась быў прыняты закон, які дазволіў замежнікам і асобам без грамадзянства служыць па кантракце ва Ўзброеных сілах Украіны, а таксама ў іншых ваенных фармаваньнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG