Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанна Нямцова стала ляўрэатам прэміі дзяржсакратара ЗША


Жанна Нямцова

Жанна Нямцова

Дачка расейскага палітыка Барыса Нямцова — журналістка Жанна Нямцова стала ляўрэатам прэміі дзяржсакратара ЗША International Women of Courage, якая штогод прысуджаецца жанчынам з усяго сьвету за адвагу.

У заяве амбасадара ЗША ў Расеі Джона Тэфта адзначаецца, што Нямцова ўганараваная ўзнагародай за сьмеласьць ў імкненьні дамагчыся дбайнага і празрыстага расьсьледаваньня забойства свайго бацькі, а таксама за ўстойлівую прыхільнасьць выкрыцьцю небясьпечнага і безадказнага выкарыстаньня прапаганды ў Расеі.

Барыс Нямцоў быў забіты 27 лютага 2015 году ў цэнтры Масквы. Сьледзтва лічыць заказчыкам і арганізатарам злачынства былога байца батальёна «Поўнач» МУС Чачні Руслана Мухудзінава. З тым, што Мухудзінаў — заказчык злачынства, ня згодныя родныя і паплечнікі Нямцова, якія настойваюць на датычнасьці да яго забойства кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.

Жанна Нямцова неаднаразова заяўляла, што забойства яе бацькі «не адбылося б без дазволу ўладнай эліты», а таксама крытыкавала афіцыйнае расьсьледаваньне і абвінавачвала расейскія СМІ ў мэтанакіраванай кампаніі цкаваньня апазыцыйнага палітыка. У чэрвені 2015 года яна зьехала з Расеі ў сувязі пагрозамі ў яе адрас.

XS
SM
MD
LG