Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІДЭА: Віцебскія школьнікі чытаюць вершы беларускіх клясыкаў


Вучні 5–11 клясаў сярэдняй школы № 40 Віцебска стварылі праект «Люблю чытаць па-беларуску». У межах праекту школьнікі стварылі шэраг відэаролікаў на вершы беларускіх паэтаў, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска.

Відэа здымалі цягам году — з сакавіка 2015 па сакавік 2016 году — у дварах і на вуліцах Віцебска, на беразе рэчкі, у поле і ў лесе.

Чатырнаццаць найлепшых відэакліпаў, запісаных вучнямі СШ № 40, можна ўбачыць на канале школы ў YouTube.

На сайце можна паглядзець і пачуць вершы Максіма Багдановіча «Зімой», Рыгора Барадуліна «Уцякала зіма ад вясны», Ніла Гілевіча «Маці», Якуба Коласа «На полі вясною», Янкі Купалы «Лета» і «Спадчына» і іншыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG