Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы ствараюць канкурэнцыю беларусам на кітайскім рынку


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Кітай пасьля трохгадовых перамоваў пагадзіўся дапусьціць на свой рынак літоўскія малочныя прадукты.

Пра гэта перадае інтэрнэт-партал DELFI.LT са спасылкай на вынікі перамоваў прэм’ераў дзьвюх краін — Альгірдаса Буткявічуса і Лі Кэцяна.

Ужо ў красавіку перапрацоўшчыкі малака Літвы маюць намер адправіцца на харчовую выставу ў Кітай і шукаць там канкрэтных партнэраў.

«Вядома, літоўскія аграрыі для нас — непасрэдныя канкурэнты», — кажа Свабодзе экспэрт у справах аграпрамысловага комплексу Аляксандар Ярашук:

Аляксандар Ярашук

Аляксандар Ярашук

«Літоўская малочная прадукцыя больш канкурэнтаздольная за беларускую. Літва ўваходзіць у Эўразьвяз, дзе патрабаваньні да якасьці харчоў больш высокія, чым у нас. У Беларусі пакуль толькі адзінкавыя малочныя прадпрыемствы адпавядаюць эўрапейскім стандартам.

У Кітаі патрабаваньні да якасьці харчоў павялічваюцца. Цяпер яны нашмат вышэйшыя параўнальна нават з крытэрамі 10-гадовай даўнасьці. Таму кітайцы, я думаю, будуць выбіраць больш якасную прадукцыю, а менавіта літоўскую. Ведаючы, як кітайцы лічаць кожную капейку, я не выключаю, што яны могуць паставіць патрабаваньні беларускім аграрыям аб зьніжэньні коштаў на іх прадукцыю».

Беларусь пачала актыўна асвойваць кітайскі малочны рынак з восені 2014 году. Калі раней у Кітай прадавалі толькі сухое абястлушчанае малако і сухую сыроватку, то цяпер беларускія вытворцы спрабуюць пастаўляць яшчэ і сыры, натуральнамалочную прадукцыю, ёгурты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG