Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг Лукашэнкі рэзка пайшоў уніз: за яго гатовыя галасаваць толькі 27,3% беларусаў


Вынікі сакавіцкага апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), сьведчаць пра значнае падзеньне рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі.

Калі ў верасьні 2015 году за яго гатовыя былі галасаваць 45.7% беларусаў, а ў сьнежні 33.3%, то сёньня толькі 27.3%.

Гэта адзін з самых нізкіх электаральных рэйтынгаў Лукашэнкі за 22 гады ягонага кіраваньня. Ніжэйшы рэйтынг быў толькі ў сакавіку 2002 году — 26.4%, і ў верасьні 2011 году — 20.5%.

Цяпер Лукашэнку давяраюць 41.7% апытаных, не давяраюць 47.4% (яшчэ у верасьні было 47% і 37.1%).

Толькі для 24,7% апытаных важней захаваньне цяперашняга становішча, а за перамены выступаюць 67.3%.

Праўда, сацыёлягі адзначаюць, што патэнцыял пратэсту застаецца невысокім. Мінімальным зьяўляецца і рэйтынг апазыцыі. За Тацяну Караткевіч сёньня гатовыя галасаваць толькі 6.9% апытаных (у кастрычніку гэты паказчык быў роўны 15.7%), а за Мікалая Статкевіча — 2.9%. Астатнія апазыцыйныя палітыкі маюць рэйтынг меншы за 1%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG