Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каты на балоце


Абрагам Тэнірс, «Цырульня з малпамі і катамі» (1648).

Абрагам Тэнірс, «Цырульня з малпамі і катамі» (1648).

З другой да пятай клясы мы хадзілі ў школу ў другую зьмену. Гэта дазваляла, пакуль бацькі на працы, яшчэ да ўрокаў сваволіць. Гулялі ў прыстаўку, хадзілі «на лёд» на сажалку, а таксама... насілі катоў у госьці.

Першай да нас ката Барсіка проста на руках прынесла мая аднаклясьніца Наста. Кот добра перанёс дарогу праз «балота» (пясчаны насып паміж сажалкамі), зарыентаваўся ў новай хаце і знайшоў міску зь ежай. Ніякай магіі: пляніроўка кватэр не адрозьнівалася.

Вось прыйшла чарга майго Ваські і яго зваротнага візыту да Барсіка. Наш кот аказаўся ганарлівым: ён вырваўся з рук на «балоце» і ўцёк дадому.

Марына Весялуха

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

XS
SM
MD
LG