Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць пасажыраў эгіпецкага самалёта вызваленыя. Беларусаў на ім не было


Паліцэйскі стаіць на варце ў аэрапорце Ларнакі ў Каіры, непадалёк ад захопленага эгіпецкага самалёта авіякампаніі EgyptAir. 29 сакавіка 2016 году
Паліцэйскі стаіць на варце ў аэрапорце Ларнакі ў Каіры, непадалёк ад захопленага эгіпецкага самалёта авіякампаніі EgyptAir. 29 сакавіка 2016 году

Паводле дадзеных авіякампаніі EgyptAir, захопнікі эгіпецкага самалёта, які зрабіў пасадку на Кіпры, адпусьцілі ўсіх, акрамя пяцярых замежнікаў і чальцоў экіпажа.

Да гэтага паведамлялася, што экіпаж складаецца зь сямі чалавек.

Захоп самалёта, які ляцеў з Александрыі ў Каір, адбыўся ў 8.30, пасьля чаго ўзброены захопнік запатрабаваў пасадкі ў аэрапорце Ларнакі. Паводле некаторых дадзеных, захопнік пагражаў камандзіру і пасажырам, што падарве пояс сьмяротніка ў выпадку, калі ня будуць выкананыя ягоныя патрабаваньні. Пры гэтым The Guardian са спасылкай на эгіпецкія ўлады перадае, што захопнік пакуль ня высунуў ніякіх патрабаваньняў.

EgyptAir паведамляе, што на борце знаходзіўся 81 пасажыр, а не 62, як паведамлялася раней.

Беларусаў на борце не было, паведаміў МЗС Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG