Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 сакавіка: «Чытаем Караткевіча разам» у Вялікім тэатры


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — вечарына «Чытаем Караткевіча разам» Беларускія зоркі спорту, кіно,тэлебачаньня, тэатра і эстрады разам прачытаюць творы Уладзімера Караткевіча на вечарыне, які Вялікі тэатар Беларусі праводзіць сумесна з Дзяржаўным музэем гісторыі беларускай літаратуры. Вялікі тэатар опэры і балету Беларусі, пачатак 18.15. Таксама ў фае тэатра на адзін вечар разгорнецца выстава «Уладзімер Караткевіч. Быў. Ёсьць. Буду». Гледачы таксама пазнаёмяцца з рэдкімі фатаздымкамі Ўладзіміра Караткевіча і пачуюць голас клясыка — з архіўных запісаў пісьменьніка.

Менск — у «Галерэі Ў» Павал Касьцюкевіч прадстаўляе раман "План Бабарозы». Пачатак а 19-ай.


У гісторыі:

1848 — Вясна народаў, рэвалюцыя ў Нямеччыне. У Бэрліне ў гэты дзень быў сфармаваны лібэральны ўрад.

1992 — 14-я расейская армія ўвайшла ў Прыднястроўе.

1996 — у Беларусі прайшла сэрыя акцый супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, у Менску адбылося пікетаваньне расейскай амбасады.

У гэты дзень нарадзіліся:

1899 — Лаўрэнці Берыя, камісар унутраных справаў СССР, арганізатар масавых рэпрэсіяў і кіраўнік атамнай праграмы СССР (расстраляны ў 1953).

1900 — адзін з заснавальнікаў беларускага кіно, кінарэжысер Уладзімер Корш-Саблін, аўтар фільмаў «Шукальнікі шчасьця», «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісьце»



1929 — Лэнарт Мэры, эстонскі пісьменьнік і палітык, былы прэзыдэнт Эстоніі.

1931 — Вікенці Дзьмітрыеў, беларускі трэнэр па мастацкай гімнастыцы. Адна зь ягоных выхаванак, Тамара Лазаковіч зь Віцебску, атрымала залаты мэдаль на Алімпіядзе ў Мюнхэне ў 1972-ім годзе.

1943 — Джон Мэйджар, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі (1990-97).

У гэты дзень памерлі:

1904 — Флярыян Ажэшка, лекар, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага.

1989 — Аляксандар Пракапенка, легендарны беларускі футбаліст.


ЦЫТАТА ДНЯ

Палітыка, якая не перашкаджае нічыім інтарэсам, не дае ніякіх вынікаў.

Джон Мэйджар

XS
SM
MD
LG