Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік памочніка міністра абароны ЗША сустрэнецца з Лукашэнкам


Майкл Карпэнтэр

Майкл Карпэнтэр

28–30 сакавіка ў Менску з афіцыйным візытам знаходзіцца намесьнік памочніка міністра абароны ЗША Майкл Карпэнтэр. Падчас візыту ён сустрэнецца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Пра гэта паведамляе прэс-служба амбасады ЗША ў Менску.

Таксама плянуюцца сустрэчы ў беларускіх міністэрствах абароны і замежных спраў.

Візыт спадара Карпэнтэра адбываецца ўсьлед за кансультацыямі, праведзенымі дэлегацыяй Міністэрства абароны, якая наведала Вашынгтон у сьнежні 2015 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG