Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У 1999 годзе — толькі 17 $: Як зьмяняўся памер пэнсіяў у Беларусі за 20 год


Блогер Павал Берасьнеў параўнаў памер пэнсіі сваёй маці за апошнія 20 год і склаў графік, які адлюстроўвае ваганьні сумы.

«Самая нізкая пэнсія была ў сакавіку 1999 году — усяго 17,5 даляры. Потым, у 2000-х пайшоў павольны, але стабільны рост, і зь цягам часу пэнсія пераваліла за 100 даляраў. Дэвальвацыя 2009 году прыгожы графік сапсавала — памер пэнсіі ўпаў недзе да 130 даляраў. Потым яшчэ дэвальвацыя 2011 году, калі пэнсія па „чорным“ курсе апусьцілася да 79,3 даляраў. Нарэшце, прыйшоў самы „тлусты“ час для пэнсіянэраў, калі памер пэнсіі перавысіў 200 даляраў: у лістападзе 2014 году — памер пэнсійнай выплаты склаў 230,9 даляраў.

Але нядоўга музыка іграла — у 2015 годзе пачалося імклівае падзеньне рубля, і пэнсія ў лютым 2016 году зьнізілася да $118,7. І, мяркуючы па „посьпехах“ нашай унікальнай эканамічнай мадэлі, гэта яшчэ ня самае дно», — камэнтуе Павал Берасьнеў графік.

XS
SM
MD
LG