Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адказнасьць за тэракт у Пакістане ўзялі талібы. Лік ахвяраў вырас да 69 чалавек


У Пакістане ня менш за 69 чалавек загінулі ў выніку выбуху, учыненага сьмяротнікам у горадзе Лагоры на ўсходзе краіны.

Сярод загінулых — у асноўным жанчыны і дзеці. Параненыя яшчэ больш за 280 чалавек. Многія з параненых знаходзяцца ў крытычным стане, і колькасьць ахвяраў можа яшчэ ўзрасьці.

Выбух адбыўся ля ўваходу ў шматлюдны грамадзкі парк у цэнтры гораду і дзіцячай пляцоўкі ў той час, калі ў парку сьвяткавала Вялікдзень грамада мясцовай хрысьціянскай меншасьці. Адказнасьць за напад узяла на сябе ісламісцкая групоўка «Джамаат-уль-Ахрар» ( «Аб’яднаньне змагароў за свабоду»), зьвязаная з пакістанскім ісламісцкім рухам «Тэхрык-э-Талібан Пакістан».

Прадстаўнік групоўкі Эхсанула Эхсан заявіў, што напад быў накіраваны менавіта супраць хрысьціян. Паводле яго слоў, гэта «сыгнал» прэм’ер-міністру Пакістану Навазу Шарыфу, для якога пакістанская правінцыя Пэнджаб, цэнтрам якой зьяўляецца Лагор, застаецца палітычнай базай падтрымкі.

XS
SM
MD
LG