Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі ў Празе адзначылі канцэртам клясычнай музыкі ФОТА


Актывісты беларускай дыяспары ў Празе адзначылі Дзень Волі ўскладаньнем кветак да магілаў прэзыдэнтаў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і канцэртам клясычнай музыкі. Акрамя гэтага, адбыўся канцэрт дудара Яўгена Барышнікава і вечарына «Беларускае піва».​

25 сакавіка праскія беларусы ўсклалі вянкі і кветкі да магілаў прэзыдэнтаў Рады БНР Пятра Крэчэўскага і Васіля Захаркі, запалілі сьвечкі. Айцец Андрэй Абламейка правёў традыцыйную паніхіду.

Увечары 26 сакавіка ў вінарні Alta у цэнтры Прагі адбыўся канцэрт беларускага піяніста Vital Stahievitch. Адмыслова з нагоды Дня Волі ён прыляцеў у Прагу з Амстэрдаму, дзе цяпер жыве і працуе. Ён выканаў творы Л. ван Бэтховена, Ф. Мэндэльсона-Бартольдзі і Ф. Ліста.

Дзень Волі ў Празе. Канцэрт Віталя Стахіевіча

Дзень Волі ў Празе. Канцэрт Віталя Стахіевіча

Дзень Волі ў Празе. Канцэрт Віталя Стахіевіча

Дзень Волі ў Празе. Канцэрт Віталя Стахіевіча

XS
SM
MD
LG