Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 сакавіка: Адкрыцьцё помніка беларусам, якія загінулі за Ўкраіну


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

28 сакавіка ў Кіеве адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё помніка беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, на Майдане падчас Рэвалюцыі Годнасьці ды ў зоне АТА — Міхаілу Жызьнеўскаму, Алесю Чаркашыну ды Віталю Ціліжэнку. Пачатак цырымоніі заплянаваны на 12:00 на вуліцы Беларускай, 22, у Кіеве.

У менскім клюбе «Графіці» (завулак Калініна, 16) адбудзецца дабрачынны панк-канцэрт у падтрымку бяздомных жывёлаў. Удзел бяруць гурты «Хой Дивизион», «Бостонское чаепитие», Civil Bastards, SOM-57. Пачатак а 19-й гадзіне.

У Палацы Рэспублікі ў Менску (Кастрычніцкая плошча, 1) выступіць Нацыянальны балет Грузіі «Сухішвілі». Пачатак а 20-й гадзіне.

У гісторыі:

1958 — створанае Сталае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.

1989 — прыняў першых пасажыраў міжнародны аэрапорт «Менск-2».

У памяці:

1515 — нарадзілася Тэрэза Авільская, каталіцкая сьвятая.

1919 — нарадзілася беларуская пісьменьніца Вера Палтаран.

1934 — нарадзіўся беларускі паэт, перакладчык, фальклярыст Кастусь Цьвірка.

1938 — нарадзіўся Ўладзімер Раговіч, беларускі харавы дырыжор, фальклярыст, пэдагог.

1940 — нарадзіўся Ўладзімер Мархель, беларускі літаратуразнаўца і паэт.

1985 — памёр сусьветна вядомы мастак Марк Шагал.

1995 — памёр Чэслаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзяяч.

Цытата:

«Вялікае мастацтва пачынаецца там, дзе канчаецца прырода».

Марк Шагал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG