Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага ў Брусэлі абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту ў Францыі


Пракуратура прад’явіла абвінавачваньне ва ўдзеле ў тэрарыстычнай дзейнасьці А. Абдэрахману (яго поўнае імя не паведамляецца), затрыманаму падчас паліцэйскага рэйду ў брусэльскай камуне Скарбэк. Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле ўладаў, Абдэрахман браў удзел у падрыхтоўцы тэракту, які плянавалася ажыцьцявіць у Францыі на бягучым тыдні.

Рэйд у Скарбэку быў праведзены 25 сакавіка, падчас яго былі затрыманыя шэсьць чалавек. Абдэрахман аказаў супраціў і быў паранены ў перастрэлцы з паліцыяй.

22 сакавіка ў выніку выбухаў у аэрапорце і мэтрапалітэне Брусэля загінулі 28 чалавек (без уліку сьмяротнікаў), больш за трыста атрымалі раненьні.

Пасьля тэракту паліцэйскія рэйды, зьвязаныя з падазраванымі ў атацы, былі праведзеныя ў шэрагу краін Эўропы, у тым ліку ў Францыі, у Італіі і ў Германіі.

XS
SM
MD
LG