Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кэмэран: Брытанія павінна стаць на абарону хрысьціянскіх каштоўнасьцяў


Дэвід Кэмэран

Дэвід Кэмэран

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран у сваім велікодным пасланьні заявіў, што Брытанія перад тварам пагрозы тэрарызму павінна адзіным фронтам устаць на абарону хрысьціянскіх каштоўнасьцяў.

Паводле словаў Кэмэрана, Брытаніі варта ганарыцца тым, што яна «зьяўляецца хрысьціянскай краінай, якая вызнае хрысьціянскія каштоўнасьці».

«Гэтыя каштоўнасьці знаходзяць водгук у душы кожнага ў Брытаніі, прадстаўнікоў усіх веравызнаньняў, а таксама няверуючых», — цытуе прэм’ер-міністра служба навінаў BBC.

«Калі тэрарысты спрабуюць разбурыць наш лад жыцьця, як яны паспрабавалі гэта зрабіць зноў такім подлым чынам у Брусэлі на гэтым тыдні, мы павінны ўстаць адзіным фронтам і прадэманстраваць, што запалохаць нас тэрорам не атрымаецца ніколі», — сказаў Дэвід Кэмэран.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG