Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ паведамляюць пра планы «Ісламскай дзяржавы» арганізаваць тэракты ў ЗША


Лідэр падразьдзяленьня міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ў сэктары Газа назваў тэракты ў Парыжы і Брусэлі «рэпэтыцыяй перад тым, што чакае ЗША».

Заяву завадатара, імя якога не называецца, апублікаваў у Твітэры Israel Breaking. Паводле яго, тэракт у ЗША — гэта пытаньне часу.

25 сакавіка ў Сырыі ў выніку апэрацыі, праведзенай міжнароднай кааліцыяй на чале з ЗША, быў забіты другі па значнасьці лідэр ісламістаў. Паводле папярэдніх дадзеных, гаворка ідзе пра рэлігійнага лідэра Хаджы Імама, сапраўднае імя якога Абд ар-Рахман Мустафа аль-Кадулі.

15 сакавіка ў Белым доме паведамілі пра сьмерць аднаго з кіраўнікоў «Ісламскай дзяржавы» Тархана Батырашвілі. Паводле словаў чыноўнікаў, баявік быў паранены ў выніку амэрыканскага авіяўдару і пасьля памёр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG