Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі і арцыбіскуп Кентэрбэрыйскі заклікалі не баяцца тэрору


Папа Рымскі Францішак

Папа Рымскі Францішак

Папа Рымскі Францішак у сваім велікодным звароце нагадаў пра нядаўнія выбухі ў Брусэлі.

Як перадае BBC, ён заклікае вернікаў перамагчы пэсымізм і страх.

«Давайце не дазваляць страху i цемры завалодваюць нашымі сэрцамі», — падкрэсьліў пантыфік.

Кіраўнік Англіканскай царквы арцыбіскуп Кентэрбэрыйскі Джасьцін Уэлбі таксама закрануў тэму страху ў сваёй нядзельнай пропаведзі.

«У дзень Вялікадня надзея рашуча пераадольвае страх. Страх вытлумачальны, гэта нармальная чалавечая рэакцыя. Вялікдзень паказвае нам у плоці, што страх, сьмерць і тэрор — не галоўныя словы. Словы Бога — жыцьцё, надзея і мэта. Тэрор кажа пра сьвет, якая ваюе з самім сабой, пра вераваньні, якія ўчапіліся адно аднаму ў горла. Ісус Хрыстос працягвае да нас рукі не для таго, каб выгнаць, а каб абняць: гэта сьвяткаваньне перамогі Бога, і ў цёмную гадзіну мы сьвяткуем яе, узносячы сьвятло нашай хвалы і набажэнства», — упэўнены Ўэлбі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG