Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі арыштаваны падазраваны ў датычнасьці да выбуху ў Брусэлі


У італьянскай правінцыі Салерна, што на поўдні краіны, арыштаваны падазраваны ў вырабе падробных дакумэнтаў для ўдзельнікаў нападаў на Парыж у лістападзе мінулага года і на Брусэль у мінулы аўторак.

Служба навінаў Бі-Бі-Сі перадае, што арыштаванага клічуць Джамал Эдзін Уалі. Бэльгійскія ўлады ўжо выдалі ордэр на яго арышт.

Раней бэльгійская пракуратура прад’явіла абвінавачваньні іншаму падазраванаму ў датычнасьці да выбуху ў Брусэлі. Прозьвішча падазраванага не называецца, і журналістам прадстаўнік пракуратуры паведаміў толькі, што таго клічуць Фэйсал Ш. Ён зьяўляецца адным з 12 затрыманых у Бэльгіі, Францыі і Нямеччыне ў сувязі з выбухамі ў аэрапорце і мэтро Брусэля.

XS
SM
MD
LG