Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Марат Юнусаў шакаваны інфармацыяй аб датычнасці да тэрактаў у Брусэлі

  • БелаПАН

Бэльгійская паліцыя на месцы тэракту ў Брусэлі

Бэльгійская паліцыя на месцы тэракту ў Брусэлі

«Я не магу апісаць гэта пачуцьцё. Абвінавачваюць у гібелі людзей, рэлігійным фанатызме, нецярпімасьці… Гэта быў шок», - заявіў у інтэрвію тэлеканалу АНТ Марат Юнусаў, адзін з трох грамадзян Беларусі, якія, паводле вэрсіі расейскіх СМІ, датычныя да тэрактаў у Брусэлі 22 сакавіка.

Сюжэт быў паказаны ўвечары 26 сакавіка ў праграме «Нашы навіны». З Юнусавым размаўлялі, калі ён ускладаў кветкі, аддаючы даніну памяці загінуўшым у выніку тэрарыстычных нападаў.

«Я зьвярнуўся ў паліцыю, я жыву па суседзтве з паліцэйскім участкам, паказаў беларускі пашпарт, паказаў дазвол на пражываньне ў Бэльгіі. Яны ўсё праверылі. Гэта заняло дзьве-тры гадзіны. Сказалі, што ніхто нічога не адпраўляў… Ніякіх абвінавачваньняў супраць вас не прад'яўлена. Я сказаў, што я адкрыты для любога расьсьледаваньня, я жыву побач», - распавёў Марат Юнусаў.

Юнусаў хоча звярнуцца ў суд, каб дамагчыся афіцыйнага абвяржэньня інфармацыі, распаўсюджанай адносна яго дачыненьня да тэрактаў.

Выхадзец з Расеі, Марат Юнусаў ад 1990 году жыў у Беларусі, у Гарадзенскай вобласьці, у 1999 годзе выехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Бэльгію. У 2008 годзе прыняў падданства Каралеўства Бэльгія. «Ад таго часу мы маем дадзеныя пра пяць наведваньняў ім Беларусі. Апошні раз ён быў тут у 2011 годзе», - паведаміў СМІ начальнік прэс-службы КДБ Дзьмітры Пабяржын.

XS
SM
MD
LG