Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 сакавіка: Вялікдзень, Фэстываль моваў і «Хваля пазытыву»


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Католікі, пратэстанты і ўніяты ў Беларусі адзначаюць Вялікдзень — сьвята Ўваскрашэньня Хрыстовага.

На філфаку Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (вул. К. Маркса, 31) а 10-й гадзіне пачнецца 4-ы Менскі фэстываль моваў. Пройдуць лекцыі-прэзэнтацыі больш чым 50 моваў, навукова-папулярныя лекцыі па лінгвістыцы і культуры Беларусі, а таксама моўныя гульні і размоўны клюб.

У Менскім габрэйскім абшчынным доме а 17-й гадзіне з шоў мыльных бурбалак пачнецца інтэрактыўны праект «Хваля пазытыву». На выставе будуць прадстаўленыя: жывапісныя работы, дзіцячыя малюнкі, статуэткі, карыкатуры, фота і фотакаляжы. Выстава будзе праходзіць з 27 сакавіка па 5 красавіка з 13-й да 19-й без выходных.

Ініцыятыва па перакладзе фільмаў Kinakong.by запрашае паглядзець адзін з самых тытуляваных фільмаў у гісторыі Галівуду ў беларускай агучцы. Кінапаказ адбудзецца а 17.00 у Imaguru, па вуліцы Фабрыцыюса, 4. Уваход бясплатны.


У гісторыі

1918 — Рада БНР абвясьціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі.

1986 — роўна за месяц да чарнобыльскай аварыі газэта «Літаратурная Ўкраіна» надрукавала артыкул пра нізкую якасьць будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС. Аўтарам была маладая журналістка з Прыпяці Любоў Кавалеўская.

1999 — адбыўся І зьезд беларусаў Расейскай Фэдэрацыі.

2000 — у Менску было груба разагнанае мірнае шэсьце ў гонар Дня Волі. Улады ўвялі ў цэнтар Менску міліцыю з сабакамі, спэцназ і бронетранспарцёры; было арыштавана каля 500 чалавек, многіх зьбівалі ў пастарунках.

У памяці

Міжнародны дзень тэатру

1924 — нарадзіўся Павал Урбан, беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч.

1963 — нарадзіўся Квенцін Таранціна, амэрыканскі рэжысёр, сцэнарыст, актор і прадусар.

1968 — загінуў Юры Гагарын, савецкі лётчык-касманаўт, першы чалавек, які зьдзейсьніў арбітальны касьмічны палёт.

1979 — памёр Рыгор Крушына, беларускі паэт.

2006 — памёр Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст.

Цытата

«Добрыя кнігі кажуць праўду, нават калі ў іх вядзецца пра рэчы, якіх ніколі не было і якіх ніколі ня будзе. Яны праўдзівыя па-іншаму».

Станіслаў Лем

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG