Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары адмянілі «Марш супраць страху» ў Брусэлі


Масавая акцыя павінна была прайсьці ў нядзелю.

Арганізатары акцыі «Марш супраць страху» ў памяць пра ахвяр тэрактаў у Брусэлі адмянілі шэсьце пасьля просьбы уладаў, якія асьцерагаюцца, што ня змогуць гарантаваць бясьпеку мерапрыемства, паведамляе AFP. Акцыя павінна была адбыцца ў нядзелю, 27 сакавіка ў цэнтры бэльгійскай сталіцы.

«Бясьпека грамадзян зьяўляецца нашым абсалютным прыярытэтам, таму мы далучаемся да прапановы ўладаў перанесьці марш на больш позьнюю дату. Таму мы ў сваю чаргу заклікаем нашых грамадзян не прыяжджаць у Брусэль у нядзелю», — гаворыцца ў заяве арганізатараў.

Просьбу не праводзіць акцыю раней выказалі бургамістар Брусэлю і кіраўнік МУС Бэльгіі.

«Улічваючы абмежаваныя магчымасьці паліцыі і неабходнасьць надаць асноўны прыярытэт патрэбам вядзеньня расьсьледаваньня, мы хочам заклікаць не праводзіць маніфэстацыю ў нядзелю. Мы безумоўна падзяляем пачуцьці насельніцтва. Але мы б палічылі за лепшае, каб маніфэстацыі былі адкладзеныя на некалькі тыдняў», — гаворыцца ў заяве прадстаўнікоў улады.

У сэрыі тэрактаў 22 сакавіка ў Брусэлі загінуў 31 чалавек, 340 былі параненыя. Два выбухі прагрымелі ў аэрапорце, яшчэ адзін выбух зладзіў сьмяротнік каля станцыі мэтро «Мальбэк». Паліцыя затрымала каля трыццаці чалавек, якія маюць дачыненьне да сеткі джыхадзістаў ў Бэльгіі і Францыі.

XS
SM
MD
LG