Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія грамадзяне, якія пацярпелі ў Брусэлі, у шпіталь ня клаліся

  • БелаПАН

Беларускія грамадзяне, якія пацярпелі ў выніку тэрактаў у Брусэлі 22 сакавіка, не былі шпіталізаваныя (пра што паведамлялі афіцыйныя бэльгійскія крыніцы), яны праходзілі лячэньне амбуляторна. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу «РТР-Беларусь» паведаміў амбасадар Беларусі ў Бэльгіі і Люксэмбургу Андрэй Еўдачэнка.

«Шпіталізацыя не спатрэбілася, паколькі тыя траўмы, якія яны атрымалі, былі невялікімі... Ім пашанцавала», — канстатаваў дыплямат.

Паводле МЗС Беларусі, у выніку тэрактаў у сталіцы Бэльгіі пацярпелі трое беларускіх грамадзян.

Беларусам, якія хацелі б наведаць Бэльгію ў гэтыя дні ў турыстычных мэтах, Андрэй Еўдачэнка рэкамэндаваў пакуль ўстрымацца ад гэтага. «Многія часткі Брусэля пакуль зьяўляюцца недаступнымі — там яшчэ праходзяць пэўныя апэрацыі, ёсьць абмежаваньні на перамяшчэньне. З пункту гледжаньня бясьпекі — не зусім правільны час для візыту ў Бэльгію» , - сказаў беларускі амбасадар.

XS
SM
MD
LG