Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пражытковы мінімум павышаны на 2.5$. Цяпер можна пражыць на 81$


У Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) з 1 сакавіка па 30 красавіка ў памеры 1 млн. 640 тыс. беларускіх рублёў. Такое рашэньне замацавана ўказам № 111 «Аб падаткаабкладаньні і зацьвярджэньні бюджэту пражытковага мінімуму», паведамляе БЕЛТА.

БПМ з 1 сакавіка сёлета падвышаны на 3,1% дзеля «забесьпячэньня дадатковай абароны сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян». Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 лютага 2016 году ў разьліку на месяц складаў 1 млн 591 тыс. 310 беларускіх рублёў.

Як растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у сувязі са зьмяненьнем БПМ з сакавіка павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пэнсіі; надбаўкі, павышэньні да пэнсій і даплаты людзям ва ўзросьце 75 гадоў і старэй; некаторыя віды дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і іншыя выплаты, якія вылічаюцца з памеру БПМ.


Такім чынам, у параўнаньні зь лютым, пражытковы мінімум павялічаны на 49 тыс. рублёў, альбо на 2.5 даляра, і складае цяпер у пераліку 81 даляр.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG