Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бэн Гур» упершыню ў беларускай агучцы. Відэатрэйлер


Ініцыятыва па перакладзе фільмаў Kinakong.by запрашае 27 сакавіка паглядзець адзін з самых тытуляваных фільмаў у гісторыі Галівуду ў беларускай агучцы.

Ініцыятары паказу нагадваюць, што легендарны «Бэн Гур» у свой час заваяваў рэкордныя 11 Оскараў, заняўшы месца сярод лідэраў па колькасьці гэтых узнагародаў.

Першае стагодзьдзе нашай эры. Рымская Імпэрыя акупавала Юдэю. Рымлянін Мэсала, які правёў дзяцінства ў Ерусаліме, вяртаецца ў горад у якасьці трыбуна. Рым паставіў перад ім нялёгкую задачу супакоіць непакорны заваяваны народ. Мэсала спадзяецца на дапамогу сябра дзяцінства — юдэйскага князя Юды Бэн Гура. Але гэтая сытуацыя ставіць былых сяброў па розныя бакі...

Кіраўніком ініцыятывы Kinakong.by зьяўляецца былы палітвязень Андрэй Кім. Кінапаказ адбудзецца 27 сакавіка, а 17.00 у Imaguru, па вуліцы Фабрыцыюса, 4. Уваход бясплатны.

XS
SM
MD
LG