Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аэрапорт Брусэлю зачынены да 29 сакавіка


Аэрапорт Брусэлю ня будзе адкрыты для пасажыраў да 29 сакавіка, гаворыцца ў паведамленьні на яго сайце.

У аэрапорце ўводзяцца «новыя захады бясьпекі» пасьля тэрактаў 22 сакавіка, якія забралі жыцьці 31 чалавек, як у самім аэрапорце, так і на адной са станцый брусэльскага мэтро. Яшчэ каля 270 чалавек былі параненыя ў нападах, адказнасьць за якія ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Паводле афіцыйнага паведамленьня, «абмежаваная каманда інжынэраў і тэхнікаў» атрымае доступ да будынка тэрміналу, каб «вывучыць устойлівасьць будынка, праверыць функцыянаваньне інфармацыйна-тэхналягічных сыстэм, ацаніць матэрыяльны ўрон і вызначыць працэс рамонту тэрмінала».

Бэльгія павялічыла ўзровень тэрарыстычнай пагрозы да найвышэйшага ўзроўню і адправіла ў Брусэль дадатковыя вайсковыя сілы адразу пасьля нападу, адказнасьць за які ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава». Выбухі ў Брусэлі адбыліся праз чатыры дні пасьля таго, як паліцыя затрымала ў Брусэлі галоўнага падазраванага ў нападах ў Парыжы Салаха Абдэслама і яшчэ трох падазраваных.

XS
SM
MD
LG