Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны Салах Абдэслам адмаўляецца гаварыць


Момант арышту Абдэслама ў Брусэлі 18 сакавіка 2016 году.

Момант арышту Абдэслама ў Брусэлі 18 сакавіка 2016 году.

Пасьля яго захопу 18 сакавіка спэцслужбы ў Бэльгіі разьлічвалі многае высьветліць.

Бэльгійскі падданы Салах Абдэслам, арыштаваны ў Брусэлі за некалькі дзён да выбухаў у аэрапорце і мэтро, адмаўляецца даваць паказаньні.

Спачатку паліцыя казала, што ён супрацоўнічаў са сьледзтвам, даючы паказаньні ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы ў леташнім лістападзе. Тады ахвярамі сэрыі выбухаў і страляніны сталі 130 чалавек. Аднак пасьля 22 сакавіка, калі тэрарысты-сьмяротнікі падарвалі сябе ў аэрапорце і мэтро Брусэлю, Абдэслам скарыстаўся сваім правам не даваць паказаньні.

Паказаньні Абдэслама бэльгійскім спэцслужбам ацэньваліся, паводле яго адваката, «даражэй за золата». Міністар юстыцыі Бэльгіі Кун Геенс пацьвердзіў у парлямэнце краіны, што Абдэслам адмаўляецца гаварыць.

У суботу стала вядома, што Абдэслам у сваіх паказаньнях не прызнаваў свайго знаёмства з братамі Халідам і Брахімам Бакрауі — яны былі ідэнтыфікаваныя сьледзтвам як сьмяротнікі, якія зладзілі выбухі ў Брусэлі. Загінуў 31 чалавек, каля 270 былі параненыя.

Пра гэта напісала газэта Le Monde са спасылкай на расшыфроўку допытаў Абдэслама ў паліцыі.

XS
SM
MD
LG