Лінкі ўнівэрсальнага доступу

250 брытанскіх бізнэсоўцаў падтрымалі выхад краіны з ЭЗ


Група «Галасуем за выхад», якая лябіруе выхад Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу, апублікавала сьпіс з 250 буйных бізнэсоўцаў, якія падтрымліваюць гэты крок.

Адзін з бізнэсоўцаў, кіраўнік сеткі пабаў і рэстаранаў JD Wetherspoons Цім Марцін сказаў у інтэрвію Бі-бі-сі, што ЭЗ спрыяў прыходу да ўлады людзей, якіх ніхто не выбіраў.

Рэфэрэндум аб магчымым выхадзе Брытаніі з Эўразьвязу пройдзе 23 чэрвеня сёлета.

Прэм’ер-міністар Дэвід Кэмеран ужо заявіў, што рашэньне, якое ў гэты дзень прымуць брытанцы, будзе канчатковым і паўторныя рэфэрэндумы праводзіцца ня будуць.

XS
SM
MD
LG