Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталікі сьвяткуюць Вялікую суботу. Фотарэпартаж з Ракава


Сёньня каталікі адзначаюць Вялікую суботу. У гэты дзень вернікі прыносяць у касьцёл стравы, каб асьвяціць іх і блаславіць на велікодны стол.

У сьвяточным кошыку абавязкова павінны быць хлеб, вяндліны, яйка і соль. Хлеб нагадвае пра «хлеб жывы, які сышоў зь нябёсаў», вяндліны ці велікодны баранак — пра ўспамін аб пасхальным баранку, яйка — сымбаль новага жыцьця, якое нясе ўваскрослы Хрыстос, соль ахоўвае людзей ад сапсаванасьці.

Пасхальная вігілія, якая адбываецца ў ноч Уваскрасеньня, лічыцца найважнейшай вігіліяй на працягу ўсяго году. Сьвяты Аўгустын называе яе «маці ўсіх вігілій». У гэтую ноч каталікі, пратэстанты, уніяты чакаюць уваскрасеньня Хрыста.

Фотагалерэя цалкам у вялікім памеры тут

XS
SM
MD
LG