Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Разам — да лепшай долі»: у Баранавічах на плошчу выйшлі два чалавекі


Уладзімер Гундар (справа) і Юры Казакевіч з плякатамі

Уладзімер Гундар (справа) і Юры Казакевіч з плякатамі

Двое актывістаў руху «За свабоду» выйшлі 25 сакавіка на плошчу ў Баранавічах з плякатамі, адзначыўшы такім чынам Дзень Волі.

Жыхары Баранавічаў Уладзімер Гундар і Юры Казакевіч трымалі бел-чырвона-белы плякат з надпісам аб 98-х угодках абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама плякат салідарнасьці з Украінай са словамі «Разам — да лепшай долі».

«Мы зьбіраліся ехаць у Менск. Але разумелі, што большую карысьць прынесла б акцыя ў Баранавічах. Тое, што мы выйшлі ў райцэнтры — мы паказалі, што актыўнасьць ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах. Выйшлі ўдвох, бо многія паплечнікі зьехалі ў Менск. У часе акцыі мы зьвярталіся да людзей, распавядаючы якое сёньня сьвята, жадалі людзям лепшай долі. Людзі ставіліся станоўча, падыходзілі да нас, фатаграфаваліся. Праваахоўнікі падыходзілі, але ў цывільным, інкогніта. Пакуль рэпрэсіяў не было, што будзе далей — пабачым. Хочацца падзякаваць людзям, якія прадалі нам кветкі са зьніжкай ды надрукавалі плякаты бясплатна,» — распавёў аб акцыі Юры Казакевіч.

Таксама, у Дзень Волі больш за дзясятак баранавіцкіх сяброў Таварыства беларускай мовы наведалі могілкі, дзе ўсклалі кветкі да магілаў змагароў за беларушчыну.

Дзень Волі ў Баранавічах

Дзень Волі ў Баранавічах

Актывісты раздавалі мінакам кветкі

Актывісты раздавалі мінакам кветкі

Сябры ТБМ наведалі могілкі

Сябры ТБМ наведалі могілкі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG