Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 сакавіка: «Жывая бібліятэка» і ўрокі музыкі для дарослых у Менску, дыскусія пра палітыку ў Берасьці


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Жыхары вуліцы Прытыцкага ў Менску ладзяць сход супраць устаноўкі радыётэхнічнай базавай станцыі «Вэлком» паблізу ад дзіцячай пляцоўкі і жылога дому. Сход пачнецца аб 11 гадзіне каля першага пад’езду ў доме 49 на гэтай вуліцы.

У менскай кнігарні «Галіяфы» (вул. Старавіленская, 6) адбудзецца першая вясновая «Жывая бібліятэка». У «Жывой бібліятэцы» людзі са сваімі гісторыямі робяцца «кнігамі», каб адказаць на вашыя пытаньні. Пачатак а 13-й.

У менскай прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16) пачнецца аўтарскі праект Марыі Калесьнікавой «Урокі музыкі для дарослых». А 16-й гадзіне пачнецца ўводная лекцыя, а 18-й — агляд музычных эпох.

У Берасьці па адрасе вул. Маяковского 46/1 адбудзецца сустрэча з госьцем праекту «Ёсьць Размова» палітолягам Андрэем Ляховічам на тэму «Асноўныя тэндэнцыі ўнутранай і вонкавай палітыкі Беларусі». Пачатак а 18-й гадзіне.

У гісторыі

1944 — У Менску ў гарадзкім тэатры адбылася прэм’ера опэры «Усяслаў Чарадзей» М. Шчаглова-Куліковіча на вершы Н. Арсеньневай.

1944 — У часе Другой сусьветнай вайны савецкія войскі ля горада Бельцы выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР.

1948 — Увядзеньне ЗША эмбарга на гандаль так званымі стратэгічнымі таварамі з сацыялістычнымі краінамі.

1953 — Джонас Солк абвяшчае стварэньне вакцыны ад поліяміэліту.

1971 — Банглядэш (Усходні Пакістан) абвяшчае сваю незалежнасьць ад Пакістану.

1979 — Ізраільскі прэм’ер-міністар Менахем Бэгін і прэзыдэнт Эгіпту Анвар Садат падпісалі эгіпецка-ізраільскую мірную дамову пасьля двух гадоў перамоваў.

1988 — Утварэньне заснавальніцкага камітэту Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў (БАС) у Польшчы.

1995 — Пачынае дзейнічаць Шэнгенскае пагадненьне.

2000: Уладзімер Пуцін абраны прэзыдэнтам Расеі.

У памяці

1827 — памёр Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар.

1874 — Нарадзіўся Робэрт Фрост, амэрыканскі пісьменьнік.

1911 — нарадзіўся Тэнэсі Ўільямс, амэрыканскі пісьменьнік.

1923 — памерла Сара Бэрнар, француская акторка.

1932 — памер Зігмунд Лазінскі, беларускі каталіцкі рэлігійны дзеяч, біскуп.

1940 — нарадзіўся Міхаіл Касьцюк, беларускі гісторык, акадэмік НАНБ.

1942 — нарадзіўся Іван Арабейка, беларускі паэт.

1949 — нарадзіўся Патрык Зюскінд, нямецкі пісьменьнік.

1960 — нарадзіўся Віктар Шніп, беларускі паэт.

Цытата

Адзін Сабака купіў тэлевізар. Уключыў. Глядзіць. А там другі Сабака нешта брэша. Сабака слухаў, слухаў яго і давай брахаць у адказ. І так разбрахаўся, што зьбегліся Гражданы. Пытаюцца: «Што здарылася?» А Сабака ім у адказ: «Просто встретились два одиночества...»

Віктар Шніп, «Сабачыя гісторыі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG