Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#ДзеньВолі: сустрэліся «купалаўскія» і «кастрычніцкія»


Дзень Волі 2016

Дзень Волі 2016

Адна частка мітынгоўцаў ад парку Купалы пайшла да другой, якая сабралася ля «Кастрычніка».

Мітынгоўцы, якія на Дзень Волі сабраліся ў менскім парку Янкі Купалы, сустрэліся зь мітынгоўцамі, якія сабраліся на дазволеным уладамі месцы, каля кінатэатру «Кастрычнік», праз гадзіну шэсьця па ходніках праспэкта Незалежнасьці.

У парку Купалы правялі 20-хвілінны мітынг Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімер Някляеў і іншыя. Ля кінатэатра «Кастрычнік» жа «арт-сядзібаўцы» ўсталявалі фатасьцены з «Пагоняй» і «Вершніцай». У «купалаўскай» калёне ад 500 да 1000 чалавек, у «кастрычніцкай» групоўцы – некалькі соцень, да яе далучыліся Аляксей Янукевіч, Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі і іншыя.

Ці будуць палітыкі весьці народ далей на Бангалор, пакуль невядома.

Улады дазволілі пасьля збору ля «Кастрычніка» прайсьці шэсьцем да плошчы Бангалор і правесьці мітынг у Парку дружбы народаў, але ад мітынгу арганізатары акцыі адмовіліся. Міліцыя не перашкаджала ўдзельнікам недазволенага мітынгу і шэсьця, але за кінатэатрам стаяць гатовымі аўтазакі.

XS
SM
MD
LG