Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#ДзеньВолі: Ля кінатэатра «Кастрычнік» усталявалі фатасьцены «Пагоня» і «Вершніца»


Сфатаграфавацца ў ролі вершніка і вершніцы можа другая частка мітынгоўцаў, якая пагадзілася на ўзгодненае ўладамі месца збору.

На пляцоўцы каля менскага кінатэатра «Кастрычнік» актывісты «Арт-сядзібы» ўсталявалі фатасьцены – шыльды з выявамі «Пагоні» і «Вершніцы», у якіх можна фатаграфавацца, прасунуўшы галаву ў дзірачку.

Месца збору каля «Кастрычнка» было дазволенае ўладамі – як і наступнае шэсьце да плошчы Бангалор і мітынг у Парку дружбы народаў. Частка мітынгоўцаў з гэтым не пагадзілася і сабралася ў парку Янкі Купалы. Там каля 17-й гадзіны правялі 20-хвілінны мітынг Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімер Някляеў і іншыя.



Ад парку Купалы да «Кастрычніка» па ходніках праспэкту Незалежнасьці рушыла каля 500-1000 чалавек. Міліцыя не перашкаджае мітынгоўцам. Тыя гукаюць «Верым-можам-пераможам», «Хлеба-солі-зямлі-волі» і «Хто ня пляскае – той лукашыст».

XS
SM
MD
LG