Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэльгійскія СМІ паведамляюць пра выбух у Брусэлі падчас паліцэйскага рэйду


Бэльгійскія паліцыянты ў масках падчас рэйду.
Бэльгійскія паліцыянты ў масках падчас рэйду.

Бэльгійскія СМІ паведамляюць аб выбуху падчас чарговага міліцэйскага рэйду ў Брусэлі пасьля нападаў 22 сакавіка, у выніку якіх загінуў 31 чалавек.

Па паведамленьнях, прынамсі адзін выбух быў чутны ў доме ў прыгарадзе Брусэля Скарбек. Як паведамляюць СМІ, у ходзе апэрацыі быў «неўтралізаваны» чалавек.

Крыніцы ў паліцыі паведамілі, што апэрацыя была зьвязаная з сарваным нападам ў Францыі.

Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі і падрабязнасьцяў пакуль няма.

Паліцэйская апэрацыя адбываецца праз дзень пасьля таго, як францускія ўлады заявілі пра затрыманьне ў прыгарадзе Парыжа падазраванага ў плянаваньні нападу.

Паводле апошніх зьвестак, у выніку сэрыі выбухаў у Брусэлі загінуў 31 чалавек. У аўторак раніцай двайны выбух адбыўся ў зоне вылетаў міжнароднага аэрапорта Завэнтэм на паўночным усходзе гораду.

Праз гадзіну яшчэ адна выбуховая прылада спрацавала ў мэтро на станцыі «Маальбэк» у самым цэнтры Брусэлю, непадалёк ад некалькіх установаў Эўрапейскага зьвязу.

Адказнасьць за выбухі ў Брусэлі ўзяла на сябе экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG